У цэнтры Масквы затрымалі хлопчыка, які дэкламаваў „Гамлета”
У цэнтры Масквы затрыманы 10-гадовы хлопчык, які дэкламаваў урыўкі з „Гамлета”. Пра гэта выданню „Медиазона” распавёў бацька дзіцяці Ілля Скаўронскі.
только что на воздвиженке мусора схватили читавшего стихи мальчика на вид лет девяти, запихнули в тачку и увезли одного в истерике. не представились, не объяснили, на каком основании. меня и еще одну девушку, которая его знала, толкнули на землю. пыталась заснять их рожи, но получила удар прежде чем камера успела поймать фокус. на видео слышно, как ребенок кричит. номер машины есть. иду в овд арбат, попробую разобраться. что вообще делать в такой ситуации?
Posted by Люся Штейн on Freitag, 26. Mai 2017
„Жонка сядзела, чытала кнігу, а дзіця дэкламавала „Гамлета”. Пад’ехаў нарад міліцыі, пра нешта яны размаўлялі без яе ўдзелу. Потым скруцілі яго, ёсць відэазапіс. Сталі запіхваць — яна падышла, спрабавала перашкодзіць гэтаму”, – распавёў Скаўронскі.
„ОВД-ИНФО” паведамляе са спасылкай на бацьку дзіцяці, што хлопчыка забралі ў паліцыю за жабрацтва. Скаўронскі абверг такое меркаванне. „Ён займаецца тэатральнай дзейнасцю. Для яго гэтыя выхады на вуліцу — гэта барацьба з комплексамі”, – сказаў бацька хлопчыка.
Хлопчыка аднаго пасадзілі ў паліцэйскую машыну і адвезлі ў АУС „Арбат”. Туды ж прыехалі яго бацькі. Бацьку спрабавалі звінаваціць па артыкуле аб невыкананні абавязкаў па выхаванні, а маці — супраціў супрацоўніку паліцыі.