Сілавікі апанавалі цэнтр Менска
У цэнтры Менска днём 27 сакавіка канцэнтруюцца супрацоўнікі сілавых структур і спецтэхніка.
Паводле слоў відавочцаў, калоны спецтэхнікі, аўтазакаў, міліцэйскіх аўтобусаў і мікрааўтобусаў заўважаныя каля акадэміі навук, а таксама ў раёне плошчаў Якуба Коласа і Перамогі, непадалёк ад Кастрычніцкай плошчы. На самай плошчы дзяжурыць міліцэйскі патруль. Калона аўтобусаў стаіць таксама на вуліцы Валадарскага.
Спецтэхніка, вадамёты і аўтазакі знаходзяцца і на вуліцы Сапёраў — непадалёк ад Палаца Незалежнасці.
Напярэдадні тэлеграм-каналы анансавалі ў Менску акцыю, прымеркаваную да Дня Волі, — 103-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якая адзначалася 25 сакавіка.
