У цэнтры Менска хлопца ўдарылі нажом за заўвагу адносна паркоўкі



19 снежня ў цэнтры Менска малады чалавек зрабіў заўвагу кіроўцу з нагоды паркоўкі яго аўтамабіля і атрымаў у адказ удар нажом.

Пра здарэнне стала вядома з сацсетак.

Інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі ў сталічнай міліцыі.

„Быў такі факт. Той, хто нанёс нажавое раненне, ужо затрыманы”, — паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, паабяцаўшы ў панядзелак распавесці пра абставіны нападу.

За апошні месяц гэта ўжо другі выпадак агрэсіі з-за заўваг адносна няправільнай паркоўкі. У пачатку снежня блогера Дзмітрыя Валотка збілі трое мужчын за спробу сфатаграфаваць прыпаркаваны на тратуары аўтамабіль таксі.

tut.by