У цэнтры Менска адбылося некалькі затрыманняў
На плошчы Незалежнасці ў Мінску каля 19.00 сабралася прыкладна сотня чалавек — гэта маладыя людзі, некаторыя прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яны размаўляюць, скандуюць „Жыве Беларусь!”, „Свабоду!”, выступаюць па чарзе ў фармаце „свабоднага мікрафона”, спяваюць. Мітынгоўцы выказваюць сваё стаўленне да падзей у краіне, а таксама падтрымку рабочым, якія бастуюць, і незалежным СМІ, заблакаваным уладамі.
Некалькі чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі адразу пасля пачатку збору.
Паведамляе belapan.by
Як паведамляе тэлеграм-канал tut.by, у цэнтры Менска адбылося некалькі затрыманняў удзельнікаў сённяшняй пратэснай акцыі.
А таксама Telegram-канале motolkohelp апублікавалі ролік, у якім бачна, як людзі ў чорных касцюмах забіраюць некалькі чалавек з плошчы Незалежнасці. Гэта адбылося сёння ўвечары.
Мяркуючы па каментары за кадрам, маладыя людзі хацелі правесці на плошчы так званы «адкрыты мікрафон», калі любы жадаючы можа выказацца на вялікую аўдыторыю. Дарэчы, людзей на плошчы ў дадзены момант не так ужо шмат. Апошнія два тыдні плошчу Незалежнасці неаднаразова станавілася месцам правядзення санкцыянаваных і несанкцыянаваных мітынгаў і пратэстаў, паведамляе onliner.by.
Фота: Вольгі Шукайла, TUT.BY
Беларускае Радыё Рацыя