Дзень Волі – 2021
У МУС заявілі, што «анансаваныя дэструктыўнымі телеграм–каналамі маштабныя пратэсты не адбыліся». Адначасова з гэтым у ведамстве паведамілі, што «за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах па ўсёй краіне затрымана больш за 200 чалавек».
У Менску затрыманы карэспандэнт расейскай газеты „КоммерсантЪ” Кірыл Крывашэеў, які асвятляў акцыі пратэсту з нагоды Дня Волі, паведамляе выданне.
Акрамя таго, затрыманы фотакарэспандэнт газеты „Известия” (РФ) Павел Волкаў. Абодва дастаўлены ва УУС Кастрычніцкага раёна.
Затрыманых расейскіх журналістаў адпусцілі на свабоду, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Увечары — найпрыгажэйшая частка свята: неба над сталіцай расквецілі рознакаляровыя феерверкі.
Рух транспарту перакрыты таксама з Нямігі на Купалы. Праезд з вуліцы Леніна на праспект Незалежнасці таксама закрыты, ДАІ прапускае толькі таніраванае мікрааўтобусы. Каля ГУМа стаяць аўтазакі, а каля Купалаўскага тэатра, акрамя аўтазакаў і бусаў, прыпаркаваны яшчэ і вадамёт.
У раёне Акадэміі навук ДАІ перакрыла рух аўтатранспарту па праспекце Незалежнасці. Уздоўж праспекта выстраілася чарга з аўтамабіляў — кіроўцы масава сігналяць.
Каля дзвюх гадзін таму прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла аб затрыманні двух кіроўцаў за „неабгрунтаваную падачу гукавога сігналу”. „Сёння супрацоўнікі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама на праспекце Незалежнасці затрымалі двух аўтааматараў, якія падчас руху падавалі гукавыя сігналы, парушаючы ўстаноўленыя правілы, — гаворыцца ў паведамленні. — Кіроўцы і транспартныя сродкі дастаўлены ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў для разбору. На гэты момант іх дзеянням даецца прававая ацэнка”.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў „да разважлівасці” і нагадала, што „аўтамабіль — гэта перш за ўсё сродак перамяшчэння і крыніца павышанай небяспекі, а не спосаб выказвання грамадзянскай пазіцыі”.
Па стане на 18.00 у Менску затрыманы 21 чалавек, паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал „Спісы затрыманых”, паведамляе belapan.by.
У цэнтры горада па-ранейшаму шмат сілавікоў у форме і цывільным, а таксама міліцэйскай і ваеннай спецтэхнікі. Адбываюцца кропкавыя затрыманні мінакоў. Такім чынам улады перашкаджаюць збору грамадзян з нагоды Дня Волі, чарговай гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).
Нягледзячы на гэта, з паведамленняў, фота і відэа, размешчаных у сацсетках, вынікае, што ў розных раёнах горада прайшлі лакальныя шэсці пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Невялікія групы людзей сабраліся да гэтага часу на Кастрычніцкай плошчы.
Людзі са сцягамі ў раёне метро „Малінаўка”.
На Кастрычніцкую плошчу выйшла Ніна Багінская са сцягам.
Жыхары двух раёнаў Менска лакальным маршам адзначаюць 25 Сакавіка.
У цэнтры Менска ў другой палове дня назіраецца канцэнтрацыя спецтэхнікі і сілавікоў.
Аўтамабілі з калючым дротам едуць у бок Менска:
Ля Дома афіцэраў, недалёка ад Адміністрацыі прэзідэнта, за Палацам спорту, Оперным тэатрам, на вуліцы Акадэмічнай і Мясьнікова шмат аўтазакаў і міліцыянтаў, а таксама іх службовых аўтамабіляў, перадаюць сведкі. Tut.by паведамляе, што ўваход у метро з боку праспекта Незалежнасці на станцыю метро «Плошча Леніна» закрыты. На прыпынку стаяць сілавікі і ўсіх разварарочваюць.
Аўтазакі на пл. Якуба Коласа і ля Дома Ураду, фота: svaboda.org
Вайскоўцы каля плошчы Дзяржаўнага сцяга, фота: svaboda.org
Уздоўж МКАД курсуе вайсковы верталёт з камерамі і цеплавізарамі.