У цэнтры Менска знайшлі артылерыйскі снарад з узрывальнікам
Здарэнне адбылося ў беларускай сталіцы раніцай 14 траўня. На небяспечную знаходку натрапілі падчас земляных працаў на скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліц. На месца прыязджалі сапёры ўнутраных войскаў. Яны вывезлі снарад на палігон для знішчэння. Прылеглую да месца знаходкі тэрыторыю абследавалі і нічога падазронага там не знайшлі, інфармуе сайт minsknews.by.
