У цэнтры Слоніма былі танкі і немцы



Слонімская 11-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада ў суботу, 22 красавіка, адзначыла сваё 75-годдзе. У гэты дзень адбыліся розныя ўрачыстыя мерапрыемствы як на тэрыторыі брыгады, так і на плошчы каля Слонімскага райвыканкама.

У гэты дзень слонімцы ўбачылі выступленні аркестраў, дэфіле з элементамі страявой падрыхтоўкі, рукапашныя баі, канцэрт. Але найбольш тых, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, зацікавіла рэканструкцыя бітвы 1945 года і ваенная тэхніка. Асабліва было раздолле для бацькоў і дзяцей, якія змаглі азнаёміцца з ваеннай тэхнікай, якая стаіць на ўзбраенні ў Слонімскай брыгадзе, пагутарыць з вайскоўцамі, пасядзець на баявых машынах і сфатаграфавацца на памяць.

[Not a valid template]Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтаркі