У цэнтры Слоніма затрымалі Паўла Севасцьяна
У нядзелю, 1 лістапада, у цэнтры Слоніма быў затрыманы грамадскі актывіст, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Павел Севасцьян.
Да яго пад’ехала міліцэйская машына з міліцыянтамі і спынілася. З машыны выйшаў падпалкоўнік міліцыі Вадзім Шчурскі і загадаў прайсці ў міліцэйскую машыну. На пытанне: за што вы мяне затрымліваеце, Шчурскі адказаў: “За тое, што 25 кастрычніка прымаў удзел у Слоніме ў несанкцыянаваным мітынгу каля помніка Льву Сапегу”.
Паўла Севасцьяна адвезлі ў міліцэйскі пастарунак, дзе маёр міліцыі Андрэй Гусар склаў пратакол. Праз паўтары гадзіны слонімца адпусцілі. Цяпер, відаць, адбудзецца суд, дзе Паўла Севасцьяна пакараюць штрафам.
Беларускае Радыё Рацыя