У цэнтры Варшавы прайшла чарговая акцыя беларусаў



Чарговая штонядзельная акцыя беларусаў прайшла ў цэнтры Варшавы, каля Касцёла святой Ганны. У ей паўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек. Выступоўцы падымалі тэмы вырубкі лясоў Беларусі, стачкі на “Беларуськаліі” і закрыцця ўладамі гарадзенскага дзіцячага хоспісу:

– Вельмі хочацца, каб зараз мяне ўлады ўбачылі і адказалі на адно пытанне: куды вы падзенеце ўсіх гэтых дзяцей, хто зараз будзе дапамагаць гэтым дзецям?

–  З 2018 года на тэрыторыі Беларусі дзейнічае забарона на вываз леса-кругляка. Адзіны чалавек, хто можа даць дазвол называе сябе прэзідэнтам. Пры гэтым мы бачым рост экспарта круглага лесу. 

– Кампанія Yara знізіла сабе цэну набыцця угнаенняў, але стачкам як падвяргаўся рэпрэсіям, як парушаліся правы працоўных, так усё і засталося.

Удзельнікі акцыі ўзгадалі і пра дні народзінаў палітвязняў, сярод іх — Мікалай Статкевіч (12 жніўня) і Сяргей Ціханоўскі (18 жніўня), а таксама заклікалі пісаць лісты падтрымкі ўсім палітвязням.

Беларускае Радыё Рацыя