У цэнтры Варшавы разбілі залаты „Lamborghini”
2017 год пачаўся для ўладальніка „залатога” Lamborghini Aventador не вельмі добра. 1 студзеня ён трапіў у аварыю ў цэнтры Варшавы. Інцыдэнт быў зафіксаваны на відэа. Па словах відавочцаў, італьянскі суперкар праехаў на чырвонае святло светлафора і на скрыжаванні адбылося сутыкненне з „Honda Accord”.
[youtube id=”hLNyDW8Undo”]
Уладальнік „Lamborghini” – жыхар Сан-Францыска, удакладняе Wreckedexotics. Ён прыляцеў у Варшаву на Новы год (магчыма, ён паходзіць з Польшчы) і вырашыў паказацца на дарагой машыне ў горадзе. Ніхто, на шчасце, не пацярпеў. „Aventador” атрымаў пашкоджанні пярэдняй часткі. У прыватнасці, разбітыя бампер, колавая арка, капот і оптыка.