У цягніках БЧ з’явіцца Wі-Fі
Міністэрства сувязі вядзе перамовы з БЧ наконт усталёўкі адпаведнага абсталявання ў цягніках. Пра гэта 6 мая заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Зміцер Шадко.
Маўляў, вынікаў перамоваў мусіць стаць стабільнае злучэнне з інтэрнэтам цягам усяго шляху.
Намеснік міністра таксама дадаў, што будаваць базавыя станцыі за чыгуначнымі вакзаламі і на шляху цягнікоў немэтазгодна, бо каляіны часам ляжаць далёка ад населеных пунктаў.
