У турме ціснуць на палітвязня Віталя Жука
Фактычна год за кратамі знаходзіцца жыхар горада Кобрын Берасцейскай вобласці, палітвязень Віталь Жук. Асуджаны ён за каментар на адрас Лукашэнкі, які следства палічыла абразай кіраўніка дзяржавы. Дома ў мужчыны засталося чацвёра непаўнагадовых дзяцей.
Распавядае яго жонка Маргарыта Касабуцкая:
– Ціск адбываецца. Маральна цяжка, адназначна. Так, ён мне пісаў пра тое, што вельмі цяжка, пра тое, што мы хацелі першапачаткова ўсе яго накіраванні ў ШІЗА аспрэчваць. Але ён мне напісаў і папрасіў нічога не аспрэчваць, таму што маральна-псіхалагічны ціск на яго адбываецца. Ён пісаў, што ўжо няма сілаў змагацца.
Палітвязню Віталю Жуку прысуджана паўтары гады калоніі. Большую частку тэрміну ён ужо адбыў за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя