У Турцыі паставілі помнік задумліваму кату



Стамбульскі кот Томбілі стаў папулярным у інтэрнэце дзякуючы фотаздымкам, на якіх ён сядзіць, як бос, – абапіраючыся адной лапай на бардзюр.

kot_tombili_1

У ліпені Томбілі захварэў, а 1 жніўня – памёр. Жыхары вуліцы, на якой часта бачылі ката, у дзень яго смерці развесілі на дрэвах аб’явы з яго фотаздымкам і словамі пра тое, што ён застанецца жыць „у іх сэрцах навекі”.

Пасля на партале Change.org з’явілася петыцыя з просьбай усталяваць памятную скульптуру з выявай Томбілі. Скульптар Севал Шахін (Seval Şahin) пагадзіўся вылепіць ката, які сядзіць. 4 кастрычніка – у дзень жывёл – адбылося адкрыццё скульптуры.

tombili_kot_2

Фота: kadikoybelediye / instagram.com

Па словах мясцовых жыхароў, Томбілі быў вядомы сваім спакоем і абыякавасцю ў адносінах да людзей, якія спрабавалі з ім пагуляць. Яго характар выявіўся і ў фотаздымках падчас адпачынку на ходніку.

tut.by