У вадаёме ў Баранавічах патанулі мужчына і жанчына
Следства вызначае абставіны гібелі ў вадаёме ў Баранавічах двух мясцовых жыхароў.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, 17 чэрвеня прыблізна ў 14.30 з вадаёма блізу Лядовага палаца былі вынятыя цела 45-гадовага мужчыны і 42-гадовай жанчыны. Падчас іх агляду бачных пашкоджанняў не выяўлена.
На беразе сярод асабістых рэчаў патанулых была знойдзеная бутэлька з рэштай гарэлкі.
Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.
Мужчына і жанчына жылі разам, у шлюбе не былі.