У вайсковай часці Баранавіцкага гарнізона адбыўся выбух
На тэрыторыі адной з частак Баранавіцкага гарнізона 9 лістапада адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ваеннага ведамства, інцыдэнт адбыўся „з-за парушэння работнікам падраднай арганізацыі, які выконваў рамонт рэзервуара для захоўвання паліва, патрабаванняў тэхнікі бяспекі”.
„У выніку работнік ТАА” ЭкаПрамОйл”, мужчына 1980 года нараджэння, атрымаў траўму і апёк галёнкі. Спецыяліст шпіталізаваны, яго жыццю нішто не пагражае”, — адзначылі ў Мінабароны.
Раней баранавіцкае выданне Intex-press са спасылкай на чытача паведаміла, што днём 9 лістапада „нешта выбухнула на нафтабазе, сваякі не могуць датэлефанавацца да некаторых людзей, некага павезлі з апёкамі”.
Беларускае Радыё Рацыя