У вайсковых частках Беларусі прынялі прысягу



16 чэрвеня ў вайсковых частках Беларусі прайшлі цырымоніі Вайсковай прысягі.

Гэтым разам клятву на вернасць Радзіме прынеслі болей за 4,5 тысячы салдат тэрміновай службы і каля 200 рэзервістаў.

Каля траціны сёлетніх навабранцаў прымала прысягу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Таксама маштабныя імпрэзы прайшлі ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”. Пасля прысягі вайскоўцы новага папаўнення атрымалі першае звальненне. Затым іх чакае баявое навучанне, удзел у вучэннях, баявых стрэльбах і палявых выхадах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: прэс-служба Міністэрства абароны