У Варшаве адбываюцца слуханні па пытанні палітычных зняволеных
У Варшаве адбываюцца слуханні па пытанні палітычных зняволеных. Падзея ладзіцца 2 і 3 снежня. У праграме — выступы палітычных і грамадскіх дзеячаў, дыскусіі.

Вынікі першага дня падводзіць спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў:
– Мы бачылі прадстаўленне пазіцыяў палітычных структураў дэмакратычных сілаў з даволі рознымі поглядамі адносна стратэгіі вызвалення палітычных зняволеных. Прычым, што цікава, як і бок, які казаў пра ўзмацненне ціску як стратэгію вызвалення, так і бок, які казаў пра больш акцэнтаў на дыялогу і перамоваў як стратэгіі вызвалення, не выключаюць ні санкцый, ні ціску ў сэнсе выкарыстання пры перамовах ці наадварот выкарыстанне ў перамовах стратэгіяў пры дамінантных падыходах адносна ціску і санкцыяў. То бок ёсць нейкі патэнцыял збліжэння.
“Задача слуханняў – агучыць розныя пазіцыі і падыходы да вызвалення, а затым наблізіць пазіцыі і выпрацаваць адзіную рэзалюцыю”, – дадаў Андрэй Ягораў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:






Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
