У Варшаве пабудуюць найвышэйшы хмарачос у ЕЗ
310-метровы хмарачос паўстане каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала Варшавы.
Гэта будзе адзін з самых высокіх будынкаў не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім Еўразвязе.
На месцы будоўлі пры перасячэнні вуліц Хмельнай і Яна Паўла II ужо працуюць экскаватары.
Унутры Varso Tower, акрамя офісных памяшканняў, размесцяцца два рэстараны, кавярні, крамы і адкрытая аглядная пляцоўка на вышыні 230 метраў.
