У Варшаве прайшоў Марш Незалежнасці
Марш Незалежнасці адбыўся ў Варшаве. Словы «Мы хочам Бога» сталі галоўным лозунгам маніфестацыі. З іншага боку групы ваяўнічых шавіністаў дазвалялі сабе антысеміцкія лозунгі скіраваныя супраць галоўнага рэдактара „Gazety” Wyborczej Адама Міхніка.
Паводле дадзеных сталічнай камендатуры паліцыі ў Маршы ўзяло ўдзел каля 60-ці тысяч чалавек. Надзвычайных сітуацый не зафіксавана.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
