У Варшаве стартаваў Фестываль піва
Гэта найбуйнейшая падзея ў Польшчы і адна з самых вялікіх у Еўропе, прысвечаная рамеснаму піву, якое таксама называюць крафтавым. Такое піва ствараецца невялікімі, незалежнымі арганізацыямі, якія прытрымліваюцца традыцыйных рэцэптаў.
Галоўным матывам стварэння такога піва вытворцы называюць не прыбытак, а натхненне і творчы працэс, інфармуе «Польскае радыё».
На фестывалі прадстаўлена каля 500 розных сартоў піва і сідра ад больш чым 80 півавараў з усяго свету. Прадугледжаны лекцыі пра гісторыю піваварства, пра міфы, звязаныя з напоем.
Фестываль працягнецца да 9 красавіка на стадыёне футбольнага клуба «Легія Варшава».
Фота banana.by
