У Варшаве з’явіцца вуліца Булак-Балаховіча
Вуліца знаходзіцца ў квартале Вавер і носіць імя камуніста Браніслава Весялоўскага.
Згодна з распараджэннем мазавецкага ваяводы Здзіслава Сіперы, у сталіцы Польшчы зменяць назвы 47 вуліц.
Станіслаў Булак-Балаховіч (1883–1940) – беларускі, польскі і расейскі вайсковы дзеяч. Афіцэр кавалерыі Расейскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, генерал Асобнага атрада БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г., удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка. Пасля акупацыі Польшчы Трэцім Рэйхам спрабаваў арганізаваць падполле, удзельнічаў у абароне Варшавы. Быў забіты 10 траўня 1940.
Беларускае Радыё Рацыя
