У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара РАУС



У Ваўкавыску падпалілі дом і машыну інспектара РАУС. Пачатыя крымінальныя справы, паведамляе МУС. 

Здарэнні адбыліся ноччу 2 кастрычніка. Спачатку экіпаж МНС адправіўся на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi 80. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, аднак у выніку падпалу ў машыны пашкоджаны маторны адсек.

Яшчэ праз гадзіну пажарныя паехалі на вуліцу Магістральную. Гэтым разам гарэў дом інспектара, які будуецца. Агонь паспеў пашкодзіць дах, у тым ліку побач стаячага гаража. Пачатыя крымінальныя справы.

Мяркуецца, што падпалы звязаны з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.

Фота: скрыншот з відэа