У Вене праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю



Некалькі дзясяткаў чалавек у знак салідарнасці выходзяць на акцыі ў Вене, што ў Аўстрыі.

“Стоп палітычным рэпрэсіям у Беларусі”, “Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць”, “Я-Мы-97%”, “Жыве Беларусь!” — і гэта не поўны спіс лозунгаў і плакатаў, якія былі выкарыстаныя на масавых мерапрыемствах, — распавёў беларус спадар Кастусь:

– Людзей закранулі несправядлівасць і няправасць з боку ўладаў. Але, на вялікі жаль, шмат людей не разумеюць, што калі грамадства становіцца апалітычным, яно дэградуе. Вельмі прыкра, што людзі абудзіліся толькі, калі іх дабрабыт аказаўся пад пагрозай. Працаваць рупліва і не чакаць хуткага выніку – гэта тычыцца не толькі прафесійнай галіны, але і сацыяльна-палітычнай. Калі людзі гэтага не робяць, то ўлада пачынае злоўжываць сваім становішчам.

Не выключана, што 9 жніўня ў Вене, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, адбудзецца чарговая, ужо выніковая акцыя салідарнасці. Яна будзе прысвечана асноўнаму дню галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя