У Верхнядзвінскім раёне судзяць чыноўніка



Аўтары тэлеграм-канала „Віцебск, я гуляю!” заўважылі, што ў Верхнядзвінскім раённым судзе павінны судзіць Уладзіміра Генадзевіча Кузняцова, які раней займаў у раёне шэраг кіроўных пасад.

Так, у свой час Уладзімір Кузняцоў кіраваў Верхнядзвінскім дзяржаўным раённым унітарным вытворчым прадпрыемствам ЖКГ і Камунальным вытворчым сельскагаспадарчым прадпрыемствам „Асвейскі” (ААТ „Верхнядзвінскі масласырзавод”).

Будучы кіраўніком, Кузняцоў актыўна выступаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі: быў задзейнічаны ў інфармацыйна-прапагандысцкіх групах райвыканкама, а таксама пазіраваў для “раёнк”і як удзельнік датэрміновага галасавання на „канстытуцыйным рэферэндуме” ў 2022 годзе.

Цяпер жа мужчына паўстаў перад мясцовым судом згодна з абвінавачаннем паводле арт.424 ч. 2 КК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).