У Верхнядзвінску гаварылі пра гісторыю смяротнага пакарання



30 сакавіка ў Верхнядзвінску адбылося абмеркаванне фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”. 

Выступае Валянціна Болбат

Прадстаўніца Беларускай жаночай лігі Валянціна Болбат сказала: „Сімвалічна, што абмеркаванне такой няпростай для Беларусі тэмы, як смяротнае пакаранне, адбываецца на вуліцы імя Дзяржынскага, пад кіраўніцтвам якога было расстраляна шмат народу і была створаная ненасытная машына па знішчэнню жыццяў. Смяротнае пакаранне не дае магчымасці Беларусі ўступіць у Раду Еўропы, шкодзіць міжнароднаму іміджу краіны. Смяротнае пакаранне – вельмі няпростае пытанне, якое мала абмяркоўваецца. У Беларусі шмат тэмаў, якія замоўчваюцца, шмат табу для абмеркаванняў. Але пра праблемы трэба гаварыць, у гэтай зале ўсе мы павінны падумаць і вырашыць – навошта Беларусь у 21-ым стагоддзі захоўвае такую меру пакарання?  У гэтай зале знаходзяцца людзі, якія асабіста ведалі Віктара Ганчара, працавалі з ім. Віктар Ганчар прыязджаў у наш горад. Мы памятаем, што адбылося з Віктарам Ганчаром і Анатолем Красоўскім”.

Кастусь Каліноўскі, малюнак да фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”, аўтар Алесь Кажамяка. 

Падчас дыскусіі згадалі і Кастуся Каліноўскага, і паўстанцаў, якія былі пакараныя смерцю паводле законаў Расейскай імперыі, як „здраднікі радзімы”.

Фільм „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”  зняты ў межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранняў Беларусі”.

Кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” сёлета спаўняецца 10 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя