У відэакамерах і металашукальніках на ЦТ няма неабходнасці



Металашукальнікі і відэакамеры на ЦТ у Беларусі, каб выключыць магчымасць абітурыентаў скарыстацца на экзамене сучаснымі тэхналогіямі, пакуль ставіць не будуць. У іх няма неабходнасці. Пра гэта 9 чэрвеня заявіла намеснік прэм’ер-міністра, старшыня дзяржкамісіі па кантролю за ўступнымі іспытамі ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, пільная ўвага да ўступнай кампаніі дапамагае выключыць карупцыйныя праявы ў гэтай сферы. „Падстаў для турботы ў гэтым плане няма, але кожны раз, калі праводзіцца ўступная кампанія і абітурыенты праходзяць тэставанне, узнікаюць пэўныя пытанні, — цытуе словы Качанавай прэс-служба Саўміна. — Да 1 верасня мы павінны абагульніць усе заўвагі і прапановы, якія былі выяўлены падчас гэтай кампаніі, пра што будзе паведамлена кіраўніку дзяржавы”.