У Вілейскім раёне гарэла царква



9 снежня загарэўся храм у вёсцы Рэчкі Вілейскага раёна.

Так царква выглядала да пажару, molod-eparchy.by

Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Пра гэта паведамляе МНС па Менскай вобласці. Паведамленне пра пажар паступіла ў 11.28. Гарэў прыход храма Святога Духа.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у будынку. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Наша Ніва