У Вілейскім раёне згарэла царква XIX стагоддзя
У вёсцы Рэчкі Вілейскага раёна Менскай вобласці згарэла царква XIX стагоддзя.
Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі, паведамленне пра пажар у цагляным будынку царквы паступіла ў экстранныя службы 9 снежня ў 11.28.
Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у будынку. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Царква ў вёсцы Рэчкі была пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва. У 1990-х гадах мінулага стагоддзя яна была абкладзена цэглай, а некалькі гадоў таму на ёй заменены дах і дабудавана вежа-званіца. Такім чынам, першапачатковы выгляд царквы быў зменены, пасля чаго яна фактычна страціла сваю архітэктурна-гістарычную каштоўнасць.