У Вілейцы ўсталявалі скульптуру Караля вужоў
Каля Вілейскага дзяржаўнага каледжа ўстанаўліваюць скульптуру Вужынага Караля.
Аўтар твора – Валеры Апарык. Ідэя належыць дырэктару каледжа Ігару Кіцікаву.
– Кароль вужоў – гэта змяіны гаспадар, – распавядае Ігар Сямёнавіч. – У яго карона на галаве і залатыя завушніцы. Кожную восень ён вядзе ўсіх вужоў і цёплыя краі.
Па словах дырэктара каледжа, у планах – зрабіць іншых герояў міфалогіі: вужалак – дачок Караля – і ўсім вядомых русалак.
Новы арт-аб’ект – дзевяць метраў у даўжыню, піша „Рэгіянальная газета”
