У Вільні адкрыецца сквер імя Барыса Нямцова
У Вільні 24 жніўня адкрываюць сквер імя забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова.
Сквер створаны насупраць амбасады Расеі на вуліцы Латвю ў мікрараёне Жверынас.
На цырымоніі адкрыцця будуць прысутнічаць мінстр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус, старшыня праўлення „Фонду Барыса Нямцова за свабоду” Уладзімір Кара-Мурза, галоўны рэдактар маскоўскай радыёстанцыі „Эхо Москвы” Аляксей Венядыктаў, іншыя палітыкі і грамадскія дзеячы.
Вільня стала другім горадам у свеце, якая ўшанавала забітага расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова. У канцы лютага ў ЗША яго імем назвалі частку вуліцы ў Вашынгтане.
Беларускае Радыё Рацыя