У Вільні не будзе беларускай ганаровай варты?



17 кастрычніка Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гг. звярнуўся да міністра абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Раўкова з прапановай даслаць роту ганаровай варты Рэспублікі Беларусь на ўрачыстую афіцыйную цырымонію перапахавання паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні 22 лістапада 2019 г.

Паўстанне 1863-1864 гг. з’яўляецца знакавай падзеяй у барацьбе беларускага народа за незалежнасць. Удзел беларускай ганаровай варты засведчыць, што сучаснае беларускае войска з’яўляецца абаронцам суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь і гатовае ўшаноўваць памяць беларускіх нацыянальных герояў, барацьбітоў за незалежнасць нашай краіны, у тым ліку і па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

На сённяшні дзень з боку Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь няма адказу на гэтую прапанову.

Адваротная сувязь: [email protected]

Публічная сустрэча ў сетцы фэйсбук: https://www.facebook.com/events/693856784460011/

Спасылка на грамадскі збор сродкаў: http://bit.ly/2p2emGR