У Вільні стварылі альянс “Зялёная Беларусь”
13 гадоў таму
У Вільні супольнасць беларускіх экспертаў па экалогіі і актывістаў абвясціла пра заснаванне новай грамадска-палітычнай ініцыятывы – альянсу «Зялёная Беларусь».
Чальцы альянсу будуць шукаць адказы на пытанні:
- Як беларуская эканоміка зможа існаваць без расейскага газу?
- На якіх тэхналогіях будзе грунтавацца эфектыўная сельская гаспадарка?
- Як беларускай прамысловасці перайсці да кліматычнай нейтральнасці?
- Чаму і як мы будзем вучыць дзяцей, каб паўстала нацыя адказных і экалагічна пісьменных беларусаў?
«І калі мы хочам, каб пасля падзення дыктатуры Беларусь стала еўрапейскай, незалежнай, справядлівай, трэба абіраць Зялёны шлях і пачынаць ісці па ім ужо зараз», – заяўляюць прадстаўнікі новага альянсу.
Беларускае Радыё Рацыя