У Вішневе маліліся за адмену смяротнага пакарання
6-га кастрычніка ў мястэчка Вішнева ў касцёле Дзевы Марыі маліліся святому Амброзію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і ўсім свеце.
Касцёл Дзевы Марыі ў Вішневе
Пробашч касцёла кс.Юзаф распавёў, чаму чалавек не мае права адбіраць жыццё ў іншага чалавека, пра магчымасць судовай памылкі, гаварыў пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі і ва ўсім свеце.
Мураваны касцёл у Вішневе быў пабудаваны ў 17-ым стагоддзі. У сваёй архітэктуры ён спалучае барока з элементамі элементамі рэнесансу.
Скульптура Святога Амброзія (злева)
Палчас імшы малілся Святому Амброзію Медзіяланскаму, які лічыцца першым вядомым абаліцыяністам у свеце і прапанаваў імператару Феадосію Вялікаму адмяніць смяротнае пакаранне. Ён быў адвакатам да таго, як стаў біскупам Мілана, і таму свае прапановы грунтаваў не толькі на маральных прынцыпах, але і на прынцыпах права.
«З пункту гледжання нашай веры, ніхто не павінен забіць чалавека, які ў свой час будзе мець магчымасць для пакаяння да самага моманту яго смерці», – пісаў Святы Амброзій у сваім трактаце «Каін і Авель».
Мастак Алесь Пушкін, які распісвае алтар у Вішнеўскім касцёле
Напрыканцы імшы заспявалі гімн, прысвечаны Святому Амброзію, які склала арганістка касцёла Марыя Трапашка. У гімне ёсць словы: “Амброзій Медыяланскі, пачуй нас, пачуй! Ад кары смяротнай малітвай ратуй!”.
Арганістка Марыя Трапашка
Магіла ксяндза Уладыслава Чарняўскага каля касцёлу
Касцёл у Вішневе вядомы тым, што за савецкім часам тут служыў ксёндз Уладыслаў Чарняўскі, які адзіны ў Беларусі праводзіў набажэнствы на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя