У Віцебскай вобласці 38 медыцынскіх работнікаў заразіліся каронавірусам
Гэтая лічба была агучана 7 красавіка на пасяджэнні абласнога аператыўнага штаба па абароне ад COVID-19, паведамляе тэлерадыёкампанія «Віцебск».
„Адна з ключавых задач цяпер – забеспячэнне ўрачоў і медсясцёр сродкамі індывідуальнай абароны, якіх па-ранейшаму не хапае,” – адзначылі ў перадачы.
Акрамя таго, многія медработнікі адсутнічаюць на працы праз тое, што хварэюць на іншыя вірусныя інфекцыі і на запаленне лёгкіх. „І сёння гэта вялікая праблема для ўсіх рэгіёнаў вобласці,” – распавялі ў рэпартажы.