У Віцебскай вобласці самалёт з’ехаў у кювет
У Аршанскім раёне самалёт пры перавозцы з’ехаў у кювет.
„Вайсковы самалёт перавозілі без крылаў на жорсткай счэпцы ў аэрадром Кукавячына. Машына ДАІ суправаджала негабарытны груз ад мяжы Менскай і Віцебскай абласцей. На 135-м км трасы М8 лопнуў стопар счэпкі, у выніку чаго самалёт з’ехаў у кювет”, – растлумачылі ў ДАІ.
Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, рух па трасе ўскладнены не быў. Пасля таго як да месца падзей даставяць кран, самалёт будзе ўзняты і працягне свой шлях да аэрадрома.
