У Віцебскай вобласці з падазрэннем на каронавірус шпіталізаваны ваеннаслужачы
У Віцебскай вобласці з падазрэннем на каронавірус COVID-19 шпіталізаваны ваеннаслужачы, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
„Ён змешчаны ва ўстанову аховы здароўя для даабследавання пасля паездкі ў Італію, — адзначаецца ў паведамленні ў тэлеграм-канале ведамства. — Зараз яго самаадчуванне нармальнае. У часці праведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы”.
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, у бальніцах цяпер знаходзяцца 24 пацыенты з COVID-19. Адзін з іх — у стане сярэдняй ступені цяжкасці. На медыцынскім кантролі ў каранціне знаходзяцца 225 чалавек, якія мелі кантакты з хворымі на COVID-19.
Фота tut.by