У Віцебску бібліятэку імя Леніна прапануюць пераназваць у гонар Васіля Быкава
Актывісты аргкамітэта БХД, сябры ініцыятывы „Віцебск – горад наш” склалі да Віцебскіх абласных структур улады адмысловы зварот, у якім прапануюць надаць бібліятэцы імя Уладзіміра Леніна імя беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
У прыватнасці, у звароце заяўляецца, што „імя У.І.Леніна не адпавядае часу, не з’яўляецца нацыянальна апраўданым і значным” і „мы прапануем даць установе імя славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава”.
Подпісы збіралі сярод наведвальнікаў бібліятэкі і неабыякавых мінакоў. Усяго сабрана 64 подпісы, якія будуць пададзены ў Віцебскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў.
