У Віцебску невядомы падпаліў цэнтр сучаснага мастацтва
У Віцебску невядомы мужчына здзейсніў падпал музея „Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва”.
Як паведаміла прэс-служба МНС 20 снежня ў 00 гадзін віцебскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў музеі. Праз дзве хвіліны на месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС. Да гэтага часу ў дапаможным памяшканні музея назіралася задымленне.
У момант пажару ў будынку знаходзілася захавальніца фондаў. Яна паведаміла, што ў музей пракраўся невядомы мужчына, які здзейсніў падпал.
Пажар лакалізаваны ў 00.04, а ў 00.07 ліквідаваны.
Агнём пашкоджаныя маёмасць, закураны сцены, столь цэнтра.
Прычына пажару высвятляецца.
