У Віцебску пабіты тэмпературны рэкорд, у Магілёве — паўтораны
Пасля двухдзённага перапынку ў Беларусі зноў зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды.
20 студзеня максімумы дня абноўленыя ў Віцебску і Езярышчы. У абласным цэнтры паветра прагрэлася да плюс 3,2 градуса (было 3,1 у 2008 годзе), у самым паўночным населеным пункце краіны — да 3,1 (3 у 1989 годзе).
У Магілёве паўтораны рэкорд 31-гадовай даўніны — 3 градусы вышэй за нуль.
Цяплей за ўсё (але без рэкордаў) было ў Берасці і Шаркаўшчыне — 3,7 градуса. У Менску тэрмометр паказаў 1,8 градуса пры рэкордзе 4,2 (у 1989 годзе). Гістарычны максімум для ўсёй краіны — 6,2 градуса ў Берасці 20 студзеня 1949 гады.
З пачатку года зафіксаваны 41 тэмпературны рэкорд (два — 3 студзеня, 23 — 15-га, 10 — 16-га, чатыры — 17-га, два — 20-га). 15 студзеня абнавіўся максімум дня для ўсёй тэрыторыі Беларусі за ўвесь перыяд метэаназіранняў (8,1 градуса ў Берасці).
У найбліжэйшыя дні цёплае надвор’е захаваецца.
(Для параўнальнага аналізу выкарыстаныя аператыўная карта тэмператур і архіў Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by.)