У Віцебску пачынаецца кампанія ў падтрымку беларускай незалежнасці



Грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” пачынае культурна-асветніцкую кампанію “Моладзь Віцебска за незалежную Беларусь!”.

 
 

Цягам 2019 г. у гэтым паўночным рэгіёне плануецца шэраг мерапрыемстваў, якія будуць спрыяць кансалідацыі моладзі вакол прабеларускай ідэі, а таксама падвышаць узровень грамадскага ўдзелу ў жыцці краіны.

 

“Будзем ладзіць нясумныя лайтовыя івенты, далучаць да кампаніі новых і новых людзей. У цэнтры ўвагі нашай актыўнасці будзе ўсё тое, што папулярызуе дэмакратычныя каштоўнасці, беларускую Беларусь, моцныя і адметныя гістарычныя цікавосткі, культурныя асаблівасці. Шэрасці ды безнадзёгі – фініш; час пашыраць нашае лепшае!”, – каментуе ідэю адзін з лідараў кампаніі.

“Чаму менавіта Віцебск? Па-першае, нам падаецца, што гэты рэгіён сёння найбольш дэпрэсіўны па шматлікіх паказчыках, а таксама тут даволі слабы прабеларускі настрой. І гэта варта выпраўляць усімі магчымымі спосабамі, канешне, у рамках заканадаўства, Канстытуцыі”, – такую думку выказваюць іншыя ўдзельнікі кампаніі.

У сацыяльнай сетцы Вконтакте ўжо з’явілася адмысловая суполка кампаніі: https://vk.com/zavitebsk.

alternativaby.net

Фота vitvesti.by