У Віцебску перакуліўся бензавоз
4 жніўня каля 9-й гадзіны на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў ў Віцебску сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі.
Вадзіцель „МАЗа” пры выездзе з другараднай дарогі не саступіў права руху бензавозу. У выніку бензавоз перакуліўся на бок, і з яго цыстэрны выцекла на праезную частку каля 5 тыс. літраў дызельнага паліва. Ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў.
Супрацоўнікі ДАІ аператыўна перакрылі пад’езды да месца аварыі, а супрацоўнікі МНС прынялі неадкладныя меры па прадухіленні расцякання паліва па праезнай частцы.
