У Віцебску прайшла канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”
На віцебскай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць” выступілі вядомыя даследчыкі і палітолагі, у тым ліку Ніна Стужынская і Андрэй Ляховіч. А перад асноўнай часткай кожная дэлегацыя ўскладала кветкі вялікаму князю Альгерду, помнік якому стаіць у Віцебску непадалёк гарадской Ратушы. Пра важнасць гэтага кроку гаворыць арганізатар канферэнцыі Хрыстафор Жаляпаў.
– Гэта была частка праграмы: кожная дэлегацыя прыязджае ў Віцебск і ўскладае кветкі каля помніка Альгерду. Гэта якраз сімвал ВКЛ і Віцебска як беларускага горада. Мы ўвесь час там ускладаем кветкі.
Канферэнцыя, на думку арганізатараў, прайшла паспяхова. Акрамя таго, дадае Хрыстафор Жаляпаў, шэраг слухачоў па яе выніках яшчэ больш асэнсавала важнасць дзяржаўнасці і незалежнасці роднай Беларусі.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vitnews.org