У Віцебску сёння пачынаюць судзіць журналістаў Вячаслава Лазарава і Таццяну Пыцько
16 гадоў таму
У Віцебску сёння пачынаюць судзіць журналістаў Вячаслава Лазарава і Таццяну Пыцько. Паведамляе Беларуская Асацыяцыя Журналістаў.
Справу відэааператара-фрылансера, якога вінавацяць за супрацу з тэлеканалам «Белсат», і ягонай жонкі будзе разбіраць Віцебскі абласны суд. Суддзём прызначаны Яўген Буруноў. Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя