У Віцебску забаранілі акцыю да ўгодкаў Чарнобыля



Шэсце 26-га красавіка на ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі ў Віцебску забаранілі.  Заяўку на акцыю падавалі мясцовыя актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай Партыі БНФ. Прычына забароны традыцыйная: адсутнасць дамоваў на абслугоўванне акцыі камунальнікамі, медыкамі і міліцыяй. Паводле віцебскіх уладаў, гэтыя дамовы трэба падаваць разам з заяўкамі. “Аднак на такіх умовах дамовіцца з адказнымі службамі немагчыма”,  – кажа адзін з заяўнікаў Ян Дзяржаўцаў:

–  Але ж мы не зможам заключыць з медыкамі дамову ніколі. Яны заўсёды нам адмаўляюць. Медыкі шукаюць розныя нагоды, але гэтым разам спасылаюцца на тое, што ў іх шмат працы з насельніцтвам, таму не ў стане заключыць з намі такую дамову.

“Да гэтага часу няма адказу ад камунальнікаў, але звычайна толькі гэтая структура пагаджалася на падпісанне дамовы з актывістамі”, – адзначыў  Ян Дзяржаўцаў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота АР