У Віцебску запрацавала “гарачая лінія” для ахвяраў міліцэйскага гвалту



Чыноўнікі выканалі сваё абяцанне, дадзенае падчас сустрэчы дэлегатаў ад грамадскасці і кіраўніцтва вобласці.

Яшчэ ў мінулую пятніцу некалькі соцень удзельнікаў мірных пратэстаў  патрабавалі сустрэчы са старшынём аблвыканкама Мкалаем Шарснёвым. Але тады да людзей ніхто не выйшаў, і прысутныя грамадой склалі некалькі зваротаў з патрабаваннямі  спыніць збіццё людзей прадстаўнікамі сілавых структураў, вызваліць зняволеных удзельнікаў мірных пратэстаў і пералічыць галасы выбаршчыкаў на ўчастках Віцебскай вобласці. Учора   старшыня аблвыканкаму паведаміў, што гатовы сустрэцца з 15-цю прадстаўнікамі грамадскасці, а перад  прысутнымі быў анансаваны  выступ намесніка старшыні абласнога савета Аляксандра Хрыстафорава. Аднак той на сустрэчу так і не з’явіўся.

Дыялог кіраўніцтва розных структур вобласці з прадстаўнікамі грамадскасці дожыўся больш за тры гадзіны. У адказ на паведамленні пра сотні выпадкаў беспадстаўнай агрэсіі з боку міліцыянтаў, старшыня аблвыканкама прапанаваў стварыць “гарачую лінію” для пацярпелых, каб правесці разбіральніцтва па канкрэтных фактах. Кіраўнік абласной управы МУС Міхаіл Грыб таксама прызнаў, што факты парушэнняў з боку міліцыянтаў мелі месца, кажа праваабаронца Павел Левінаў:

– Начальнік МУС Віцебскага аблвыканкама выбачыўся перад намі, 15-цю прадстаўнікамі. Але больш слушна было б, каб гэтыя прабачэнні былі пудлічнымі і нават персанальнымі. А яшчэ больш слушна, каб пацярпелыя атрымалі кампенсацыю – за кошт вінаватых асобаў.

Яшчэ адно пытанне, якое прапанавалі вырашыць дэлегаты ад грамадскасці, — пра вынікі выбараў. Паводле Паўла Левінава, чыноўнікі абласнога ўзроўню нават не імкнуліся пераканаць прысутных, што вынікі  не былі сфальшаваныя. Але заявілі, што няма такога законнага механізма, каб зараз іх спраўдзіць.  Апытаць  чальцоў камісій, заклікаўшы іх казаць толькі праўду,  стварыўшы такі прэцэдэнт на рэспубліканскім узроўні, прадстаўнікі аблвыканкама  адмовіліся таксама. Праваабаронца перакананы, што людзі не павінны ўтойваць праўду, і заклікае тэлефанаваць на “гарачую лінію” ахвяраў міліцэйскага гвалту, а таксама іншых пацярпелых за ўдзел у мірных пратэстах – напрыклад, звольненых з працы за палітычныя погляды ці прагулы падчас знаходжання “на сутках”.

Жыхары Віцебска могуць тэлефанаваць на нумар (8-0212) 33-61-63 (з 8.00 да 17.00 па працоўных днях).

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск