У Віцебску затрыманы актывіст Уладзімір Кійко



У Віцебску шостага ліпеня затрымалі каардынатара Беларускага нацыянальнага кангрэсу па вобласці, сябра «Народнай грамады» Уладзіміра Кійко. На яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Вядома, што яго пакідаюць у ізалятары часовага ўтрымання да суда, які верагодна адбудзецца сёмага ліпеня. За якое канкрэтна правапарушэнне затрыманы Уладзімір Кійко, высвятляецца.

Апошні раз актывіста прыцягвалі да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у студзені гэтага года – за ўдзел у снежаньскай акцыі ў падтрымку незалежнасці. Ён атрымаў максімальна магчымы штраф памерам 1350 рублёў (50 базавых велічынь).

spring96.org