У Воршы адбыўся першы рэгіянальны праваабарончы форум



Удзельнікі форуму – праваабаронцы Аршаншчыны, грамадскія актывісты Воршы, Віцебшчыны і Менска абмеркавалі агульны стан правоў чалавека ў рэгіёне і пазначылі кірункі, па якіх трэба развівацца надалей.

Адзін з арганізатараў форуму, прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” па Аршаншчыне Ігар Казмерчак, кажа пра ўнікальнасць падзеі.

– На Беларусі адбываліся проста форумы – агульнарэспубліканскія, міжнародныя. Але пра рэгіянальныя праваабарончыя форумы даўно гаварылася, даўно абмяркоўвалася: трэба іх праводзіць, ці не трэба. І вось у Воршы праходзіць першы. Па рэгіёнах ніколі не было сваіх форумаў нават на ўзроўні абласцей. Мы яшчэ драбней зрабілі, нават не на ўзроўні вобласці, а на ўзроўні Аршаншчыны.

Свае прывітальныя лісты ўдзельнікам форуму даслаў шэраг вядомых асобаў: Алесь Бяляцкі, Алег Гулак, Таццяна Равяка, Генадзь Фядыніч.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Ворша

Фота аўтара