У Воршы беларуская мова выпустошана амаль цалкам



Ворша і Аршаншчына – рэгіён Беларусі, дзе пануе спрэс „русский мир”. У раённым цэнтры беларуская мова выпустошана амаль цалкам. Усё вонкавае афармленне крамаў, дзяржаўных і забаўляльных установаў, установаў адукацыі зроблена па-расейску і мае расейскі дух. Спробы нешматлікіх апанентаў – беларускіх патрыётаў не прыносіць выніку. Бо чыноўнікі пагарджаюць мовай краіны, спасылаючыся на дзьвюхмоўе, хаця ёсць па факце мова адна. Юры Нагорны, старшыня аршанскай суполкі Таварыства беларускай мовы згадвае перформанс, які праводзіў мастак Алесь Пушкін, як ілюстрацыю паводзінаў мясцовых чыноўнікаў. 

– Яго Алесь Пушкін ладзіў падчас святкавання Аршанскай перамогі, калі прывязаў дзвюх гусей. Я спытаўся, што гэта за перформанс? А каб не дражніць гусей. Прынцып такі, што ўсё пазіраем у бок таго ўсходняга суседа, каб не дражніць гусей. Знакаміты зямляк Уладзімір Караткевіч пісаў, што, сапраўды, напэўна прыйшло такое несвядомае, небеларускае начальства, якому да беларускай мовы, да беларускай культуры вельмі мала справаў, не разумеюць, што мы – беларусы і мусім быць нацыянальна свядомымі.

Нават пры дыскрымінацыі беларускай мовы, у некаторых сферах жыцця Віцебшчыны беларуская мова ўжываецца, у той час як Аршанскі раён не можа пахваліцца ў плане беларускага слова ў паўсядзённым жыцці нічым.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя