У Воршы дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання
20-га лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільма „Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”, прэзентацыя кнігі “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” і дыскусія на тэму „Смяротнае пакаранне – гэта забойства”.
Мерапрыемства прайшло з удзелам каардынатара кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды, рэжысёра фільма Віктара Трацякова і ўкладальніцы кнігі – Паліны Сцепаненкі.
Віктар Трацякоў
Андрэй Палуда
Дыскусія адбылася ў дзень вынясення чарговага смяротнага прысуду.
Андрэй Палуда адзначыў:
= Дыскусія прайшла на фоне вынясення новага смяротнага прысуду: у гэты дзень у Гародні вынесены прысуд Івану Куляшу. Дыскусія была вельмі гарачая. Падчас такіх сустрэчаў часта высвятляецца, што некаторыя людзі папросту не ведаюць, што смяротнае пакаранне існуе ў Беларусі. Падчас сустрэчы ў Воршы было шмат спрэчак, і гэта яшчэ адзін паказчык важнасці тэмы. Такія сустрэчы ў рэгіёнах надзвычай цікавыя. На іх прыходзяць самы ярозныя людзі – рознага ўзросту. Адчуваецца, што людзям часта не хапае інфармацыі па такой тэме, як смяротнае пакаранне.
Дыскусія адбылася ў межах ініцыятывы „Мы аршанцы, мы беларусы”.
Беларускае Радыё Рацыя