У Воршы паказалі фільм пра Паўла Левінава



У Воршы прэзентавалі дакументальны фільм пра праваабаронцу Паўла Левінава. За час здымак аўтары стужкі – Аляксандр Зянкоў, Вікторыя Дашкевіч, Алена Сцяпанава сустрэліся з шэрагам людзей, якія супрацоўнічалі з Левінавым. Аднак фармат дакументальнага кіно не прадугледжвае вялікі хранаметраж. Задачай пры мантажы было не зацягнуць стужку, захаваць кароткую і зручную падачу матэрыялу.

Шмат людзей нам выказваліся пра Пашу. З аднаго боку, шкада таго, што ўсе гэтыя выказванні не ўвайшлі ў гэты фільм. Але не хацелася фільм цягнуць, бо ў тым выглядзе, у якім ён зараз ёсць, глядзіцца на адным уздыху. А так бы ён быў трошкі запаволеным. Усё атрымалася класна, няма пра што шкадаваць.

Дакументальны фільм “Ён такі” распавядае, у прыватнасці, пра арыгінальныя спосабы праваабарончай дзейнасці, якімі карыстаецца Павел Левінаў. На прэзентацыі фільма ў Воршы прысутнічаў і сам праваабаронца.

[Not a valid template]

Кастусь Багушэвіч, Беларускае радыё Рацыя, Ворша

Фота аўтара